Афиша

«З глыбінь клічу...» Малітва ў графіцы Марка Шагала

Выставки
Дата: 06.09.2023-10.12.2023
Арт-центр Марка Шагала
Адрес: г. Витебск, ул. Советская, 25
Телефон: +375 21 226-13-68
Выстава афортаў і літаграфій Марка Шагала з музейнага збору прысвечана тэме малітвы і пакаяння ў творчасці мастака і носіць назву «З глыбінь клічу…» Гэта першы верш 129 (130) псалма Давіда, які лічыцца адным з пакаянных псалмоў. Надзеяй на міласэрнасць і адкупленне прасякнуты яго радкі; яны таксама ўтрымліваюць спасылкі на іншыя тэксты Старога Запавета, што раскрываюцца ў графіцы Шагала: Зыход, лямант Ераміі, прароцтва Ісаі, кніга шматпакутнага Ёва і іншых. Малітвы і давер да Бога, прарокаў, цароў і патрыярхаў Ізраіля паўстаюць у графічных аркушах Марка Шагала, якія належаць да розных серый і этапаў жыцця мастака: ад 1930-х да 1980-х гадоў. Асобнае месца займаюць творы, ухваляючыя хараство і гармонію светабудовы.